Национальная Платформа Бизнеса Беларуси

Маладзечна цікавіць кітайскіх бізнесоўцаў
PDF Печать E-mail

19 красавіка па запрашэнню 1-га віцэ-старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Леанідавіча Сівухі наш горад наведала дэлегацыя, якая прадстаўляле інтарэсы карпарацыі “Inspur” з КНР. У складзе дэлегацыі былі: Генеральны дырэктар карпарацыі Хуан Ган, гандлёвы прадстаўнік у Беларусі Вэй Яньхуа і галоўны інжынер Лі Лу.

Китайские бизнесмены в Молодечно

Карпарацая “Inspur” з’яўляецца вядучым кітайскім пастаўшчыком кампутарных платформ, буйнейшым вытворцам сервераў, а таксама праграмнага забеспячэння, светадыёдных свяцільнікаў, і г.д. Працуе ў карпарацыі каля 19 тысяч чалавек, пры сярэднім заробку каля 20 тысяч долараў у год (мінус падаткі). Гадавы абарот за мінулы год склаў 5.3 мільярды долараў, а сумесны бізнес вядзецца ўжо у 23 краінах свету. Таму не дзіўна, што і Беларусь прыцягвае вялікую увагу як краіна, якае мае удалае геаграфічнае становішча, высокі інтэлектуальны, навуковы і тэхнічны патэнцыял, акрамя таго, інтэгравана ў агульную эканамічную прастору разам з Расіяй і Казахстанам.

Кітайскія бізнесоўцы знаходзяцца ў Беларусі ўжо месяц, і паспелі пабываць у Лідзе, Міры, Несвіжу. Аднак, па іх словах, найбольшае уразіла менавіта Маладзечна.

Шчырая дзелавая размова з кітайскімі гасцямі адбылася ў Маладзечанскім райвыканкаме. Старшыня Маладзечанскага выканаўчага камітэта Фёдар Аляксандравіч Дамаценка па былой працы на “БелАЗе” добра ведае Кітай, не раз бываў у гэтай краіне. Ды і ў КНР добра ведаюць беларускую кар’ерную тэхніку. Так што агульная дзелавая мова паміж бакамі знайшлася адразу. Кітайскія дзелавыя колы працуюць у рэчышчы міждзяржаўных дачыненняў, і пачынаюць шырокамаштабныя праекты пасля таго, як наладзяцца добрыя кантакты паміж урадамі краін-партнёраў. Улічваючы сяброўскія, партнёрскія дачыненні КНР і Рэспублікі Беларусь, наша краіна разглядаецца як вельмі перспектыўная. Напрыклад, Акадэмія навук РБ і карпарацыя “Inspur” правялі перамовы аб працы па стванэнню суперкампутара.

У сваю чаргу  Фёдар Аляксандравіч Дамаценка зазначыў, што Маладзечна мае вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва, асабліва ў прыярытэтнай сферы для карпарацыі: вытворчасці сведадыёдных свяцільнікаў. У нас ёсць усе умовы для пряцягнення інвестыцый. Маладзечна гатова рэалізоўваць праекты, падмацаваныя звязнымі крэдытамі, пілотныя праекты, але, вядома, прэарытэтам для нас было б  стварэнне сумеснай вытворчасці. І магутнацці і плошчы дзеля гэтага у нас ёсць.

Такая ж думка прагучала і на сустрэчы мэнэджмэнта карпарацыі  “Inspur” з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы, прамысловасці і фінансам Наталляй Мар’янаўнай Нікіценка.

Наведванне інавацыйнага прадпрыемства “ЭНЭФ”, якое працуе з светадыёдамі – добрая ілюстрацыя размовы ў райвыканкаме. Дырэктар ААТ “Энэф” Наталля Іванаўна Галота паказала гасцям вытворчасць. Тут таксама пайшла гутарка пра тэхнічныя параметры вырабаў, пра суадносіны “кошт – якасць”, пра канкрэтныя формы, па якіх можа адбывацца супрацоўніцтва.

Як адзначыў генеральны дырэктар карпарацыі “Inspur” Хуан Ган, на жаль, у КНР існуе вялікая колькасць маленькіх каманій, якія не ў стане гарантаваць атпаведную якасць прадукцыі. Вось таму супрацоўнічаць трэба менавіта з буйнымі кампаніямі, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на сусветнтым рынку.

Сярод іншых пунктаў прыбывання ў Маладзечна, кітайскія госці пазнаёміліся з працай Электрамеханічнага завода, дзе яго дырэктар Васілій Пятровіч Чаеўскі правёў экскурсію па прадпрыемству. А дырэктар Маладзечанскага філіяла ААА “IRU” Уладзімір Іванавіч Сяліцкі паказаў гасцям узоры сваёй светадыёднай прадукцыі. Напрыканцы кітайскія госці агледзілі прадукцыю предпрыемства “Маладзечнамэбля”. Прынамсі, мэбля такой якасці як наша у Кітаі, аказваецца, каштуе даражэй, чым у нас.

Прадстаўнікі карпарацыі “Inspur” былі ў захапленні і ад культурнай часткі свайго візіту. Папаўшы на рэпетыцыю ансамбля народных інструментаў у Маладзеченскім музыкальным вучылышчы імя Агінскага, яны адзначылі, што народная музыка яднае і збліжае усіх людзей, не зважаючы на мову, на якой яны размаўляуць. Дырэктар вучылышча Рыгор Сямёнавіч Сарока, праводзячы экскурсію па музею вучылішча нагадаў, што тут вучыліся і вучацца таксама і студэнты з Кітаю.

Китайские бизнесмены в Молодечно

Не абыйшлі таксама і тэму “Дажынак”. Там больш, што убачыць маштабную будоўлю у Маладзечна можна нават з космасу! У гэтым рэчышчы 1-ы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Леанідавіча Сівуха давёў гасцям аб карысці здзейсніць пілотны праект па светадыённмму асвялсенню, напрыклад, часткі парка менавіта пад “Дажынкі”. Тады гэта бала б добрая рэклама для карпарацыі, бо на фестываль працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў Маладзечна прыедуць Прэзідэнт, урад нашай краіны, замежныя госці, прадстаўнікі усіх рэгіёнаў Беларусі.

Хуан Ган выказаў гатоўнасць наладзіць шчыльны кантакт не толькі паміж прадпрыемствамі Беларусі і КНР, але і паміж бізнес-супольнасцямі нашых краін. У гэтым рэчышчы дзелавыя дачыненні з Мінскім сталічным саюзам прадпрымальнікаў і працадаўцаў быў бы вельмі карысны.

Штаб-катэра і галоўная вытворчасць карпарацыі “Inspur” знаходзіцца ў горадзе Цзінань правінцыі Шаньдун на усхозе КНР. Тут, менавіта у гэтай правінцыі нарадзіўся і жыў Канфуцый. І, як адзначыў генеральны дырэктар карпарацыі Хуан Ган, канфуцыянская сістэма кашітоўнасцей ляжыць у падмурку дзейнасці іх кампаніі. Што ж, давер, павага і абавязковасць - таксама з’яўляюцца базавымі каштоўнасцыяі і ў нашым светаўяўленні. Так што база дзеля сяброўства і сумесных праектаў ёсць, а самі праекты павінны быць ўзаемавыгаднымі і эфектыўнымі.

Алег БЯГАНСКІ
Фота АЎТАРА

На фота:
1. Кітайская дэлегацыя знаёміцца з вытворчасцю на  ААТ “Энэф”.
2. У Маладзечанскім музыкальным вучылышчы імя Агінскага.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

 

Молодечненский региональный центр Минского столичного союза предпринимателей и работодателей по Минской области